4 жніўня спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, празаіка і перакладчыка, лаўрэата дзяржаўных і літаратурных прэмій, ганаровага акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджанага баявымі ордэнамі і медалямі, Янкі Брыля (сапраўднае імя — Іван Антонавіч Брыль).
Уся творчасць пісьменніка прасякнута глыбокім, чыстым пачуццем да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам яго жыцця.
Цэнтральная бібліятэка для сваіх чытачоў падрыхтавала інтэрактыўнўю выставу аб старонках жыцця і творчасці пісьменніка, яго літаратурнай спадчыне.