26 лістапада 2025 года споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча — класіка беларускай літаратуры, паэта, празаіка, драматурга, перакладчыка.
У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна «Майстар гістарычнага рамана» у рамках якой бібліятэкары пазнаемілі ўдзельнікаў з асноўнымі этапамі жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, абмеркавалі мастацкія асаблівасці яго твораў і ўклад Уладзіміра Сямёнавіча ў развіцце нацыянальнай літаратуры і жанра гістарычнага дэтэктыва. Падчас мерапрыемства гучалі ўрыўкі са знакамітых твораў, дэманстраваліся кадры з мастацкіх фільмаў.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Быў! Есць! Будзе!», на якой прадстаўлены літаратурна — мастацкія, крытычныя і навуковыя выданні, прысвечаныя асобе і творчай спадчыне пісьменніка, а таксама самыя знакамітыя яго творы.






У Рэчыцкай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна з юбілярам «Рыцар зямлі беларускай», прысвечаны да 95-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.
Мэта мерапрыемства — знаемства з асноўнымі этапамі творчасці пісьменніка і яго укладам у развіццё жанра гістарычнага рамана. У ходзе мерапрыемства удзельнікі адказвалі на пытанні тэматычнай віктарыны.
Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава «Зямля пад белымі крыламі».



