30 студзеня споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна. Пісьменніку не было і трыдцаці гадоў, калі да яго прыйшла літаратурная слава. З цягам часу ён зрабіўся адным з самых вядомых і папулярных пісьменнікаў як у Беларусі, так і за яе межамі.
У Рэчыцкай сельскай бібліятэцы да юбілею выдатнага беларускага пісьменніка праведзена літаратурная гадзіна «Чалавек вялікай душы і таленту». Разам з бібліятэкарам удзельнікі мерапрыемства здзейснілі цікавае падарожжа па творчай спадчыне аўтара, з цікавасцю пазнаёміліся з кніжнай выставай «Летапісец эпохі», даведаліся аб малавядомых старонках яго біяграфіі, ўзгадалі і абмеркавалі сюжэты знаёмых кніг, экранізацый твораў беларускага майстра слова.




У Верамейскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна «Іван Шамякін : вядомы і невядомы». Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў цікавымі бібліяграфічнымі звесткамі з жыцця і творчасці пісьменніка, правяла агляд матэрыялаў кніжнай выставы. Шырока вядомы на радзіме і за яе межамі, Шамякін быў адным з самых пладавітых, чытаемых і папулярных аўтараў. Іван Пятровіч належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была спалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў звязаны з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.




