8 лютага споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння празаіка, драматурга, публіцыста і грамадскага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа.
У Верамейскай сельскай бібліятэке прайшла літаратурная гасцёўня «Пад зоркай юбіляра». Бібліятэкар пазнаёміла удзельнікаў мерапрыемства з цікавымі фактамі жыцця і творчай дзейнасці Івана Паўлавіча. Асобая ўвага была нададзена галоўнаму і самаму выдатнаму твору пісьменніка — трылогіі «Палеская хроніка». Напрыканцы мерапрыемства адбыўся агляд кніжнай выставы



У Сакалоўскай сельскай бібліятэцы адбыўся літаратурны вечар «Песняр палескага краю».
Бібліятэкар расказала удзельнікам пра станаўленне Івана Мележа як класіка беларускай літаратуры, яго жыццёвы шлях, ваенныя гады, настаўніцкую дзейнасць. На працягу мерапрыемства гучалі ўрыўкі з трылогіі «Палеская хроніка» – найяскравейшага твора з творчай біяграфіі пісьменніка, у якой тонка і самабытна пісьменнік расказаў пра роднае беларускае Палессе і яго жыхароў.

