У Язерскай сельскай бібліятэцы да 70-годдзя з дня нараджэння беларускага празаіка, драматурга і публіцыста Уладзіміра Ягоўдзіка прайшоў літаратурны ваяж “Цудоўны мір кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з жыццёвы і творчым шляхам пісьменніка, здзейснілі незвычайнае падарожжа па кнігам “Медзяны Дзядок”, “Сем цудаў Беларусі”, “Лясные таямницы”, “Год-карагод” і інш. Таксама бібліятэкар адзначыла, што творчасць Уладзіміра Ягоўдзіка адрозніваецца асаблівай цікавасцю да народнай мудрасці, вялікае значэнне ў кнігах займаюць элементы фальклору, этнаграфіі і краязнаўства, што спрыяе фарміраванню ў чытачоў беражлівых адносін да свайго мінулага і сучаснасці.



