Штогод 21 лютага мы святкуем Міжнародны дзень роднай мовы.
Гэта асаблівы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Сэнс гэтага свята – папулярызацыя моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі дзейнічала тэматычная выстава «Далучыся да роднага слова».
У Рэчыцкая сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Дзіўная родная мова мая”.
Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы ў падрастаючага пакалення і выхаванне павагі да моўных і культурных традыцый. Удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення нацыянальнаяй мовы, чыталі вершы, прысвечаныя роднаму краю, адказвалі на пытанні віктарыны “Мова родная народная”. Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава “Сэрцам роднага слова краніся”.





